“Падарожжа па роднай краіне”

6 лістапада 2019 года ў групе 260 выхаваўчае мерапрыемства “Падарожжа па роднай краіне” правяла Салей А.М., кіраўнік музея ліцэя. Мерапрыемства ў форме гульні-падарожжа па станцыях.

Мэта мерапрыемства: выхоўваць грамадзянскасць, пачуццё гонару за сваю Радзіму, за свой народ.

Навучэнцы з захапленнем падарожнічалі па шасці станцыях: “Родны край”, “Сцяжынка мудрасці”, “Беларуская традыцыйная культура”, “Рака беларускай мовы”, “Пушча загадак”, “Скідзельшчына родная”.

У ходзе падарожжа рабяты папоўнілі свае веды аб гісторыі Радзімы, яе культуры, мове, вуснай народнай творчасці.
Усе былі задаволены, расходзіліся з узнёслым настроем.