Паэтычная гадзіна “Даражыць пявучым словам кожным”

20 лютага 2019 года у ліцэі прайшла паэтычная гадзіна “Даражыць пявучым словам кожным”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


На мерапрыемства была запрошана Тамара Мазур – вядучы рэдактар рэгіянальнай газеты “Перспектыва”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэмі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Пісьменнік 2013 года».


У ходзе мерапрыемства вучні падрабязна расказалі пра гісторыю развіцця і станаўлення беларускай мовы, чыталі вершы паэтаў аб мове, а Тамара Мазур – свае вершы.