Паэтычная гадзіна “Я ўсяго Васілёк…”

Напярэдадні 115-годдзя з дня нараджэння М.Васілька ў ліцэі прайшла паэтычная гадзіна “Я ўсяго Васілек…”

Ёсць людзі, якія запамінаюцца на ўсё жыццё ад першай з імі сустрэчы. Яны прыцягваюць да сябе сваёй ветлівасцю, адкрытасцю, чысцінёй душы. Да такіх людзей адносіцца  Міхась Васілёк, паэт:

А быў ён родам нездалёк –

Там Котра хвалю сцеле.

І жыў на свеце Васілёк,

Або – Міхась  Касцевіч.

Вучні, кіраўнік музея Салей Алена Міхайлаўна, а таксама  метадыст ліцэя, пляменніца М.Васілька Шлык Іна Валер’еўна расказвалі і зачытвалі вершы Васілька, успаміналі яго жыццё, цікавыя момамты яго біяграфіі.

 

Праз усё жыццё і творчасць Васілёк пранёс непагасную любоў да свайго народа, да яго культуры, мовы, да свайго краю, да бацькоўскай зямлі з яе лугамі, з песнямі жаўрукоў і сярэбраным  звонам крыніц. На Скідзельшчыне паэт сеяў насенне чалавечай дабрыні, праўды, справядлівасці. Яго літаратурная ніва ўзбагаціла не толькі яго землякоў, але і ўсё духоўнае жыццё нашай краіны.