Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму…

11.02.2021 года педагог дадатковай адукацыі Сарокіна Святлана Леанідаўна правяла ў інтэрнаце ліцэя выхаваўчае мерапрыемства “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму…”

На мерапрыемстве ішла гаворка пра гісторыю ўзнікнення беларускага старажытнага ручніка, разнастайнасці арнаменту і значэнне сімвалаў на ім, а таксама традыцыях яго выкарыстання.

На працягу мерапрыемства гучалі песні, вершы пра ручнік, а яшчэ праводзіўся абрад “Сустрэча паважаных гасцей” і інсцэніроўка “А я з табой на ручнік стану”.