Акцыя “Чысты помнік”

02.09.2022 года, напярэдадні Дня памяці Міхася Васілька валанцёры, актывісты, экскурсаводы  музея і настаўнікі прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Чысты помнік”.

Пры ўездзе ў вёсачку Баброўня Гродзенскага раёна ўстаноўлены памятны знак  славутым сынам з Баброўні – паэтам Міхасю Васільку і Макару Краўцову.

Навучэнцы прыбралі тэрыторыю вакол памятнага знака, пасадзілі кветкі.

Добрае надвор’е спрыяла бадзёраму настрою і працаздольнасці.

Добра папрацаваўшы, рабяты ўсклалі кветкі ля памятнага знака і з цікавасцю паслухалі звесткі пра славутых сыноў з Баброўні.

Гэта наша памяць, бо асабліва важна ў Год гістарычнай памяці  імкнуцца ведаць сваё мінулае, свае карані.