Краязнаўчая вандроўка

03.09.2022 года кіраўнік Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Сарокіна Святлана Леанідаўна прыняла ўдзел у краязнаўчай вандроўцы разам з іншымі кіраўнікамі музеяў.

У Год гістарычнай памяці, у дзень памяці паэта Міхася Васілька адбылася сустрэча ў вёсцы Баброўня, на радзіме М.Васілька.

На сустрэчу прыехалі:  пісьменніца Галіна Самойлава, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея СШ №3 г.Скідзеля  Марына Вабішчэвіч, кіраўнік Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Святлана Сарокіна, Мількаўскага музея Таццяна Савенков і  паэтка Скідзельшчыны  Тамара Мазур.