Папулярызацыя беларускай мовы

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта!

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Але, безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшнюю моладзь з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Мы сёння мала чуем родную мову ў шырокім ужытку, а таму маем бедны слоўнікавы запас,  маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю беларускага маўлення.

На сайце нашай установы з’явіўся інфармацыйны лісток “Беларуская – самая мая!”, які будзе выдавацца штомесяц.
Чытайце, знаёмцеся, шукайце новыя нумары нашага лістка.
І размаўляйце па-беларуску.

Інфармацыйны лісток

Кнігі-юбіляры 2021 года