Каштоўнымі прадметамі літаратурнага раздзела з’яўляюцца: чатыры зборнікі Міхася Васілька з аўтографамі, часопіс “Маланка”, які быў выдадзены ў 1927 годзе, агітплакаты “Раздавім фашысцкую гадзіну, зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” 1913 года выдання. Найбольш рэдкімі з’яўляюцца копіі архіўных дакументаў пачатку 20 стагоддзя, матэрыялы Вялікай Айчыннай вайны, лісты-ўспаміны сяброў і калег Міхася Васілька аб аўтары, i многае другое.
Супрацоўніцтва з рэдакцыяй газеты "Гродзенская праўда"
Плённае супрацоўніцтва ідзе з рэдакцыяй газеты “Гродзенская праўда”, дзе шмат гадоў галоўным літкансультантам быў Міхась Васілёк, працавалі пачынаючыя літаратары, а пасля вядомыя пісьменнікі Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. Можна пазнаёміцца унікальнымі экспанатамі, якія належалі песнярам беларускай паэзіі (пішучай машынкай і самаробным гальштукам Міхася Васілька, аўтаручкай Васіля Быкава, лістом Аляксею Карпюку ад Валянціны Церашковай і інш.). Рэдакцыя газеты падзялілася цікавымі звесткамі, фотаздымкамі М. Васілька з беларускімі і літоўскімі пісьменнікамі, супрацоўнікамі рэдакцыі.
Актыў музея і гурткоўцы па крупінках збіраюць матэрыялы аб жыцці і дзейнасці Міхася Васілька ў ваенныя гады і пасляваенныя час. У нацыянальным гістарычным архіве навучэнцы знайшлі цікавыя рукапісы М.Васілька,перапіску паэта з пачынаючымі аўтарамі, лісты М. Васільку ад Янкі Брыля, М. Засіма, А.Пракоф’ева, М. Танка. Сваякі пісьменніка падзяліліся з маладымі краязнаўцамі ўспамінамі і сямейнымі фатаграфіямі.