Ткацкія прылады - рэчы, пры дапамозе якіх жанчыны ператваралі расліну лён у рэч іншай якасці – валакно. Сярод iх:
для таго, каб ткаць палатно, у кожнай хаце знаходзіўся ткацкі станок – кросны. Найбольш важныя часткі станка – ставы – апорны каркас, на якім замацаваны 2 навоі – адзін для нітак асновы, другі для вырабленай тканіны. Пачыналі наладку кроснаў з навівання падрыхтаванай асновы, якую расплятаючы часалі драўляным грэбнем, а затым, раўнамерна размяркоўваючы, нацягвалі на навой.
трапло, грэбень – прылады для ачышчэння и часання льнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. Затым з валакна пры дапамозе праснiцы (да якой прымацоўвалі кудзелю) і калаўрота выраблялі пражу з ільну ці воўны.
да найбольш каштоўных экспанатаў можна аднесці ткацкі станок - кросны. Асобными частками кроснаў з'яўляюцца бедра ( ткацкія прылады для прыбівання ўтку), чаўнакі (для пракідання ўтку ў працэсе ткання), сукала (прылада для намотвання нітак на цэўкі).
карціны заўсёды захаплялi ў вольны час і ўпрыгожвалi побыт. Дзіўныя вышываныя рэчы, над якімі шмат часу праводзілі майстрыхі, нібыта заклікалі перагледзець сваё жыццё. Тонкія вырабы — сапраўдныя творы-карункі быццам размаўлялі з намі, давалі магчымасць паразважаць над імгненным і адвечным, штодзённым і святочным. Кожны, гледзячы на гэтакія творы беларускай ткацкай творчасці, можа атрымаць адказы на некаторыя пытанні, і нават нешта набыць для сябе.
Дыван — адно з найстаражытных вынаходстваў для дэкаравання і ўцяплення любога жытла: ад юрты качавога племя да раскошнага палаца ў барочным стылі. На працягу шматлікіх стагоддзяў дыван быў не толькі сімвалам дастатку, але і прадметам мастацтва, паколькі для яго вырабу патрабавалася працяглая карпатлівая ручная праца. сімволіка, якая прысутнічае на дыване, заўсёды выказвае схаваны сэнс, які заключаны ў мудрагелістых узорах. Так, сярод нiх:
Лілія. У легендах кветка лілеі - гэта сімвал дзявочага зачаравання, чысціні і нявіннасці. Калі добра прыгледзецца да контуры геаметрычнага ўзору, то вырисуется сілуэт пары птушак - знак любові. У лілеі закладзена нараджэнне, развіццё і бясконцасць жыцця.
Мацярынскі сімвал. Галоўным знакам на ручніку з'яўляецца сімвал Маці, у аснове якога 8-канчатковая зорка, як гаварылася раней. Апраўляюць гэты сімвал стылізаваная гірлянды з кветак, што сімвалізуе веліч маці, яе асаблівая роля ў працягу жыцця.
Зоркі. Зоркі, раскіданыя па рукавы і сабраныя ў геаметрычны арнамент, - гэта ўяўленне аб структуры Сусвету, якая ўжо не хаатычная, а ўпарадкавана і напоўнена гармоніяй.
Ручнік - выраб сімвалічны і неадназначны. Ён не толькі ўпрыгожвае паўсядзённы побыт, але і з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, якія вядуць у кожнага чалавека з яго родам, продкамі, і з'яўляецца прадметам мастацтва. Можна казаць пра тое, што ўзоры вышытых ручнікоў - гэта зашыфраваная аповесць пра жыццё народа, пра прыроду і людзей.